Сяргей родам з украінскага Херсона, але амаль усё жыццё пражыў у Беларусі. Усё жыццё працаваў на розных працоўных спецыяльнасцях. Мае двух непаўналетніх дзяцей.
Мужчыну затрымалі ў лютым 2023 года. На праўладным відэа ён кажа, што пакідаў каментары ў тэлеграме і прайшоў рэгістрацыю ў чат-боте План "Перамога". Упершыню яго асудзілі ў кастрычніку 2023 года за "распальванне іншай сацыяльнай варожасці" (ч. 1 арт. 130 КК).
08.12.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Наступны суд над Сяргеем пачнецца 27 верасня 2024 г. у Мінскім гарадскім судзе. Яго абвінавачваюць па 4 артыкулах - "удзел у экстрэмісцкім фарміраванні" (ч. 3 арт. 361-1 КК), "распальванне іншай сацыяльнай варожасці"(ч. 1 арт. 130 КК), "Абраза прадстаўніка ўлады" (арт. 369 КК) і "абраза Лук. КК). Сяргею пагражае да пяці гадоў калоніі ў дадатак да мінулага тэрміну.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).







