Сяргей быў асуджаны за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» у рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце, дзе людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх ужылі вадамёт. Па версіі абвінавачання, акцыя парушыла працу транспарту. Сяргею прызначылі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ.
У ліпені 2022 года яму ўзмацнілі жорсткасць меру пакарання і перавялі ў калонію, а ўжо ў кастрычніку таго ж года асудзілі паўторна па артыкуле «абраза прадстаўніка ўлады».
Вызвалены ў кастрычніку 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.






