Сяргея Алейнікава і Яна Аляксейчыкава прызналі вінаватымі ў тым, што ноччу з 16 на 17 студзеня 2022 года ў аграгарадку Пакалюбічы Гомельскага раёна яны забраліся на дахі адміністрацыйных будынкаў, сарвалі дзяржаўныя сцягі з мясцовых Дома культуры і сельскага выканкама, а затым — кінулі іх на зямлю. У гэты час яны знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. Бок дзяржабвінавачання быў упэўнены, што мужчыны дзейнічалі ў групе асоб па папярэдняй змове і хацелі "выказаць грэблівае стаўленне да дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь".
Па падліках праваабаронцаў будзе вызвалены зімой 2023 года.