Сяргей - музыка, заснавальнік гурта Kasary, арганізатар фестываляў. Працаваў у Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Пасля 2020 года з'ехаў у Польшчу. Займаецца папулярызацыяй традыцыйных беларускіх песень.
Музыка таксама займаўся дапамогай беларускім уцекачам. З 2021 года ў Варшаве працаваў заснаваны ім Дом творцаў, дзе маглі часова жыць дзеячы культуры, якім патрэбна падтрымка. У канцы 2025 года ён адкрыў таксама шэлтэр для вызваленых палітвязняў.
У базе вышуку РБ і РФ Далгушаў з'явіўся 13 лістапада 2026 года. Дакладны артыкул, па якім на Сяргея заведзена крымінальная справа, невядомы, але пераслед носіць палітычны характар.
