Дырэктар аўтацэнтра "Энергія ГмбХ".
Пад запіс сілавікі прымусілі мужчыну сказаць, што ў 2020 годзе ён удзельнічаў у мітынгу, які на той момант не быў забаронены, і ў жніўні таго ж года пералічыў 1220 рублёў у фонд салідарнасці.
Прапагандысты таксама адзначылі, што дома ў бізнэсоўца знайшлі «пачкі грошай у сотні тысяч даляраў», і паказалі кадры, як група людзей з бел-чырвона-белымі сцягамі стаіць насупраць будынка аўтацэнтра.
У чым абвінавачваецца мінчук і ці знаходзіцца ён на дадзены момант пад вартай - не паведамляецца.