Сяргей быў затрыманы і асуджаны за ўдзел і супраціўленне падчас акцыі пратэсту, якая праходзіла ў жніўні 2020 года ў Гродне.
У лістападзе 2021 года яму ўзмацнілі жорсткасць пакарання і перавялі на турэмны рэжым.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў канцы вясны 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.






