Сяргею 37 год. Мае непаўналетнюю дачку. Як мяркуецца, быў затрыманы 08.06.2023.
Паводле абвінавачання , Сяргей Корсак на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» некалькі разоў размясціў выяву з тэкстам, які «ганьбіць гонар і годнасць» Лукашэнкі.
20.10.2023 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў 22.03.2024 вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.


