Кіроўца таксі. Паводле праўладных тэлеграм-каналаў затрыманы за каментары ў сацсетках. На "пакаяным відэа" беларус расказвае, што ў 2020-м годзе ўдзельнічаў у пратэстах, а з 2020-га да сярэдзіны 2023-га года ў чатах пакінуў больш за 2000 «абразлівых каментароў» на адрас Лукашэнкі, працаўнікоў пракуратуры і міліцыянтаў. Пры затрыманні Сяргею зламалі руку. Яго са зламанай рукой трымалі 35 дзён у карцэры на Акрэсціна. Начальнік ІЧУ выказваў прадузятыя адносіны канкрэтна да яго, праз "каментатарскі" артыкул.
2 жніўня 2024 года будзе разгледжана апеляцыя на прыгавор.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).












