Сяргея затрымалі 19 верасня 2022 года па фотаздымках з пратэстаў. Мужчыну абвінавацілі ў тым, што 6 верасня 2020 года ён удзельнічаў у “Маршы адзінства” у Мінску, ідучы па праспекце Незалежнасці і перашкаджаў руху грамадскага транспарта. Таксама яму паставілі ў віну выкарыстанне нацыянальнага беларускага сцяга. Мужчына цалкам прызнаў віну.
Сяргей мае вышэйшую адукацыю, гадуе непаўнагадовае дзіця. Працаваў у прыватнай кампаніі начальнікам аддзела прадаж.