Сяргей быў асуджаны за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" у рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі ўдзельнікі спявалі песні і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт.
Пакінуў Беларусь.
У снежні 2024 года ў дачыненні да Сяргея ў рамках спецвытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.




