Сяргей жанаты, мае непаўналетнюю дачку. З 2018 па 2020 год працаваў на МАЗе і Мінскім праектна-канструктурскім тэхналагічным інстытуце.
З 2020 года Зеляноўскі прыйшоў на працу ў "Пеленг". Ён працаваў на механаапрацоўчай вытворчасці на пасадзе наладчыка станкоў і маніпулятараў з праграмным кіраваннем, мае 4-ы разрад.
Дакладная дата яго затрымання невядомая, але гэта адбылося пасля аблавы на "Пеленгу", якая некалькі месяцаў працягвалася з ліпеня 2024 года. Людзей правяралі на паліграфе, праглядалі іх тэлефоны, а таксама выклікалі на размовы.
13.12.2025 года быў вызвалены пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла, і вывезены ва Украіну.


