Сяргей быў затрыманы 15 ліпеня 2021 года і дзевяць разоў запар асуджаны па адміністрацыйным артыкуле "распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць" за тое, што ён разам з жонкай перасылаў адзін аднаму паведамленні з тэлеграм-каналаў.
Дзевятае судовае паседжанне адбылося 5 лістапада 2021 года, па выніках якога Сяргей атрымаў чарговыя 15 сутак арышту. Аднак, нягледзячы на пастанову аб арышце, увечары пасля суда Сяргея і яго жонку Насту адпусцілі з ІЧУ без тлумачэння прычын.
Агулам Сяргей атрымаў 127 сутак арышту. Неўзабаве пасля гэтага ён пакінуў Беларусь.



