Сяргея затрымалі 23 сакавіка 2021 года за тое, што ён заступіўся за маці, калі АМАП і ГУБАЗ жорстка затрымлівалі яе ва ўласнай кватэры. Яго асудзілі за «пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка ўнутраных справаў».
У 2024 годзе, у дзень вызвалення, яго пераарышвалі, а ў ліпені таго ж года паўторна асудзілі па артыкуле «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы» — артыкуле, па якім судзяць зняволеных за адмову ад супрацоўніцтва з адміністрацыяй і выдуманыя парушэнні.






