У пачатку 2022 года Сяргея прызналі вінаватым па крымінальнай справе аб паклёпе і абразе ў дачыненні да Лукашэнкі, прыгаварыўшы да пазбаўлення волі.
Вызвалены ў траўні 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
У кастрычніку 2024 года на яго склалі адміністрацыйны пратакол за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў», а ў снежні таго ж года яго асудзілі па артыкуле аб незаконным абароце наркотыкаў.




