30 жніўня 2020 года Сяргея затрымалі падчас паслявыбарчай акцыі пратэсту ў Мінску.
9 снежня 2021 года яго затрымалі зноў, на гэты раз па крымінальнай справе.
У сакавіку 2022 года Сяргея прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту, якія праходзілі ў Мінску ў 2020 годзе.
Пазней Сяргей пакінуў Беларусь.
У снежні 2024 года ў межах спецыяльнай вытворчасці адбыліся завочныя судовыя пасяджэнні па пытанні ўзмацнення віду пакарання.




