Бас-гітарыст беларускага рок-гурта NIZKIZ. Створана ў 2008 годзе ў Магілёве.
У студзені 2024 года былі затрыманы трое ўдзельнікаў групы: Аляксандр Ільін, Сяргей Кульша, Дзмітрый Халяўкін . З Аляксандрам Ільіным было запісана "пакаянае" відэа. Таксама паведамлялася, што музыкаў затрымалі па вяртанні ў Беларусь. Яны працягвалі жыць на радзіме, але часам выязджалі на канцэрты за мяжу.
Па дадзеных праваабаронцаў, 8 студзеня ў судзе Ленінскага раёна Магілёва над музыкамі адбыўся суд па артыкуле 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
29.01.2024 стала вядома, што музыкаў перавялі ў следчы ізалятар у Мінск. Судзячы па ўсім, на іх завялі крымінальныя справы. Якія менавіта "злачынствы" ставяць у віну ўдзельнікам гурта, у дадзены момант невядома.



