Сяргей быў затрыманы за салідарнасць з рэпрэсаванымі.
Юнчыцу 50 гадоў, ён нарадзіўся ў вёсцы Падвосе Жыткавіцкага раёна. З 90-х займаўся бізнэсам. Па інфармацыі «Люстэрка», мужчына да 2023 года кіраваў сямейнай кампаніяй «Юніка-дэнтал», якая займаецца пастаўкамі стаматалагічных матэрыялаў, інструментаў і абсталявання.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).





