Як паведамляе тэлеграм-канал "Віцебск, я гуляю", Сяргею Зайцаву паставілі ў віну тое, што ён напісаў у тэлеграм-канале, які прызнаны "экстрэмісцкім", два каментары аб прадстаўніку ўлады, які суд палічыў абразлівым. Каго менавіта абразілі каментары віцябляніна - не паведамляецца.
Паводле версіі абвінавачання, Зайцаў, знаходзячыся на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, у Telegram-канале, які прызнаны "экстрэмісцкім", размясціў для агульнага прагляду тэкст, які змяшчае негатыўную ацэнку прадстаўніка ўлады. Таксама абвінавачаны пакінуў аналагічную абразу іншага прадстаўніка ўлады і на тэрыторыі Віцебскага раёна.
На судзе Сяргей прызнаў віну, але зазначыў, што не ведаў пра тое, што пацярпелыя з'яўляюцца прадстаўнікамі ўлады. Паведамляецца, што Зайцаў быў раней судзімы 11 разоў.
У выніку Віцебскі раённы суд 6 снежня 2023 года прызнаўяго вінаватым і прызначыў два гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі са штрафам у памеры 50 базавых велічыняў. Шляхам частковага складання пакарання, прызначанага па дадзеным прысудзе, і пакарання, прызначанага па прысудзе суда Першамайскага раёна г. Віцебска ад 2 чэрвеня 2023 года, канчаткова прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін пяць гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовы.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).