Намесьнік старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў. Доўгі час - амаль 10 гадоў -кіраваў незалежным прафсаюзам «Гродна Азот».
У 2022 годзе ён стаў адным з фігурантаў справы "Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў". У снежні 2022 года яго прыгаварылі да 2 гадоў калоніі за «грубае парушэнне парадку» (частка 1 артыкула 342 КК).
Кіраўнікоў "Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў" затрымалі 19 красавіка 2022 года, дома ў старшыні аб'яднання Аляксандра Ярашука і Сяргея Антусевіча правялі ператрусы. Сам БКДП ліквідавалі па рашэнні Вярхоўнага суда.
31.10.2023 быў вызвалены пасля заканчэння тэрміна пакарання.







