24 сакавіка 2022 года праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі «пакаяннае» відэа з затрыманым Сяргеем. Паводле іх версіі, ён абражаў у інтэрнэце супрацоўнікаў і пісаў хвалебныя тэксты пра подзвігі ўкраінскіх нацыянальных батальёнаў.
Сяргея змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання як падазраванага ў крымінальнай справе пра абразу прадстаўніка ўлады і распальванне варожасці. Чым скончылася справа, невядома.

