Сяргей Кудрыцкі, які працаваў спецыялістам па продажах, быў затрыманы 24 чэрвеня 2022 года і змешчаны да суда пад варту, а яго жонку вядучую спецыялістку аднаго з аддзелаў МТБанка Маргарыту адпусцілі пад вялікі заклад, паколькі ў сям'і ёсць непаўналетняе дзіця.
Па матэрыялах абвінавачання, Сяргей і Маргарыта 30 жніўня 2020 года прынялі актыўны ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў Мінску.
У судзе стала вядома, што Сяргея затрымлівалі яшчэ і 9 чэрвеня 2020 году. Тады ў яго рэчах нібыта знайшлі пакуначак з марыхуанай. Так у следства з'явіўся яшчэ адзін артыкул - 328, абвінавачанне па якім разглядалася адначасова.
Па падліках праваабаронцаў , выйшаў на волю 6 траўня 2024 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.



