Нядаўні намеснік гендырэктара "БелТА" па ідэалагічнай працы, раней працаваў у адміністрацыі Лукашэнкі і нават атрымліваў ад яго ўзнагароды.
Дакладная дата затрымання былога чыноўніка невядомая. Але вядома , што 8 верасня 2021 года прадстаўнікі сілавых структур склалі рапарт аб тым, што «падчас правядзення комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў атрымана інфармацыя аб тым, што дзейны супрацоўнік «БелТА» Адзярыха, магчыма, дае тэлеграм-каналу «Нік і Майк» закрытую інфармацыю аб працоўным графіку Аляксандра Лукашэнкі». Неўзабаве чыноўнік быў затрыманы.
Справай займаліся супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Да суда Адзярыха ўтрымліваўся пад вартай. Цяпер Адзярыха асуджаны за перадачу прадстаўніку "Народнага антыкрызіснага кіравання" і тэлеграм-каналу "Нік і Майк" службовай інфармацыі, якая знаходзілася ў яго вядзенні. Матыў - "пазбяганне люстрацыі пасля змены ўлады".
Акрамя тэрміну ў калёніі, Сяргею прысудзілі 500 базавых велічыняў штрафу (16 000 бел руб).
У кастрычніку 2025 года Сяргей адкрыў ІП як таксіст . Магчыма, ён выйшаў раней за тэрмін па амністыі .


