Сяргея затрымалі ў снежні 2021 года за распаўсюд "пратэстных" газет, але падчас следства колькасць артыкулаў Крымінальнага кодэкса, паводле якіх яго абвінавачвалі, вырасла да пяці. На судзе справу накіроўвалі на дадатковае следства, падчас якога Сяргея ўключылі ў пералік "тэрарыстаў".
У снежні 2022 года яго асудзілі па шэрагу крымінальных артыкулаў, уключаючы "распальванне іншай сацыяльнай варожасці" і "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці", і прыгаварылі да пазбаўлення волі.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.






