Упершыню яго затрымалі 5 кастрычніка 2022 года і далі 10 сутак арышту за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Далейшы ягоны лёс дакладна невядомы, акрамя таго, што яго абвінавацілі па артыкуле 342 за ўдзел у пратэстах і судзілі, але прысуд таксама невядомы.
Цяпер Сяргея затрымалі за тое, што ён некалі скінуў у адзін з раённых чатаў жартаўлівую аб'яву, у якой былі апісаныя «прыкметы» Лукашэнкі. Чаму яе заўважылі толькі цяпер — незразумела, але губазікаўцы сцвярджаюць, што Сяргею пагражае крымінальная справа.
