Руслану Зубкову 26 гадоў. Мяркуючы па сацсетках, ён у апошнія гады жыў і працаваў у Польшчы.
У снежні 2023 года Зубкова ўнеслі ў спіс удзельнікаў экстрэмісцкага фарміравання "Расія - гэта зло". Гэта невялікі Тэлеграм-чат на 135 чалавек, дзе актыўныя зараз толькі тры чалавекі. У лютым 2024 года Руслана аб'яўлялі ў вышук на тэрыторыі Беларусі і Расіі - гэта значыць, што на той момант ён яшчэ быў на волі.
Калі Руслан быў затрыманы таксама невядома. Першы раз яго судзілі ў чэрвені 2024 года за «абразу Лукашэнкі» ў Камянецкім раённым судзе. Прысуд невядомы.



