Руслан скончыў Магілёўскі вышэйшы каледж МУС, служыў у міліцыі і даслужыўся да капітана Ленінскага РАУС Брэста, аднак у 2008 годзе быў звольнены за ўчынкі, якія "дыскрэдытуюць супрацоўніка".
Апошнія два гады ён часта бываў у Кеніі і вёў YouTube-блог “From Africa to Belarus” пра жыццё і працу ў Афрыцы.
Калі менавіта Руслана затрымалі, невядома. Брэсцкі абласны суд прызнаў яго вінаватым па артыкуле "распальванне варожасці". У спісе "экстрэмістаў" пазначана, што ён "адбывае пакаранне". Верагодна, яму прызначылі абмежаванне волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
