Як сцвярджае УСК па Магілёўскай вобласці, Руслан пераслаў відэа ў паблік «УКантакце» РУХ, які прызнаны ўладамі Беларусі «экстрэмісцкім». Варта адзначыць, што само відэа доўжыцца ўсяго 12 секунд і ў ім нічога фактычна не адбываецца - склад з ваеннай тэхнікай проста стаіць на станцыі.
Праз некаторы час мужчыну затрымалі супрацоўнікі КДБ. Яму прад'явілі абвінавачанне па ч.1 арт.361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) КК РБ.
Па інфармацыі ад былых палітвязняў, Руслан выйшаў на волю ў пачатку 2026 г.

