Руслан - беларускі блогер, які з 2020 года ствараў відэа на грамадскія і палітычныя тэмы. Да лютага 2021 года ягоны канал налічваў больш за 90 тысяч падпісчыкаў. 20 лютага 2021 года яго затрымалі і пазней асудзілі за "абразу прадстаўніка ўлады".
Стала вядома , што Руслана не вызвалілі з калоніі па заканчэнні тэрміну зняволення, а перавялі ў СІЗА ў Калядзічах. Прычыны новага абвінавачання пакуль невядомыя.
Выйшаў на волю ў чэрвені 2025 г., цалкам адбыўшы тэрмін.







