Супрацоўнік Баранавіцкага рэсурсу навін BAR24, створанага камандай былога незалежнага рэгіянальнага выдання Intex-Press. Крымінальныя справы супраць журналістаў сталі вынікам масавага затрымання супрацоўнікаў і журналістаў ліквідаванага прыватнага выдання Intex-press у снежні 2024 года.
Падчас вобыску ў офісе выдання забралі сістэмныя блокі, фотаапарат, ноўтбукі, у тым ліку асабістыя ноўтбукі супрацоўнікаў, а таксама камп'ютарную тэхніку бухгалтэрыі і рэкламнага аддзела. На наступны дзень затрымлівалі карэспандэнтку выдання, якую да гэтага выклікалі на размову ў міліцыю.
4 траўня 2023 года беларускія ўлады абмежавалі доступ да папулярнага Баранавіцкага інтэрнэт-выдання. Зроблена гэта было па рашэнні пракурора Брэсцкай вобласці Віктара Клімава, а падставай для прыняцця дадзенага рашэння паслужылі нібыта шматлікія парушэнні гэтым медыя Закона «Аб сродках масавай інфармацыі”. Як тады сцвярджала служба інфармацыі пракуратуры Брэсцкай вобласці, “ на ўказаным партале неаднаразова публікавалася інфармацыя, якая відавочна негатыўна характарызавала праваахоўных органаў».