Асуджаны за каментары і рэпосты відэазапісаў у сацсетках, якія нібыта мелі абразлівы і дыскрэдытуючы характар у адносінах да прадстаўнікоў улады Лукашэнкі А.Г.
Ён жа ў пачатку чэрвеня 2022 года незаконна сабраў звесткі аб прыватным жыцці і персанальныя дадзеныя супрацоўніка УУС Мінскага аблвыканкама, пасля чаго апублікаваў іх у Telegram-чаце "Новая Баравая 98%".
Знаходзіўся ў СІЗА-1 пасля суда быў этапаваны ў іншае СІЗА на час чакання апеляцыі. Па рашэнні апеляцыйнага суда Раману паменшылі тэрмін на 6 месяцаў.
Выйшаў на волю зімой 2026 года.




