Рыта, студэнтка 3 курса факультэта псіхалогіі ГДУ імя Ф. Скарыны, была затрымана 28 снежня 2021 года па крымінальным артыкуле «распальванне варожасці» за тое, што расклейвала ўлёткі, змест якіх, на думку следства, прыніжаў амапаўцаў. Пазней у дачыненні да Рыты была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкулах «апаганенне збудаванняў і псаванне маёмасці» і «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
У сакавіку 2022 года яе прызналі вінаватай і прыгаварылі да пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі.
Вызвалена ў кастрычніку 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.


















