Грамадзянін Германіі. Вядома , што Рыка раней працаваў афіцэрам па спецыяльнай бяспецы амерыканскага МЗС у Берліне. Пасля гэтай пасады ён перайшоў у сферу аховы здароўя, працаваў медбратам. Паводле яго старонкі ў linkedin, мужчына быў ваенным лекарам Чырвонага Крыжа.
Рыка Крыгера прызналі вінаватым у «здзяйсненні выбуху ў мэтах аказання ўздзеяння на прыняцце рашэнняў органамі ўлады, запалохвання насельніцтва, дэстабілізацыі грамадскага парадку (акце тэрарызму), здзейсненай асобай, якая раней здзейсніла злачынства прадугледжанае ч. 4 арт. 295 КК, арганізаванай групай, гэта значыць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 289 КК".
На падставе яго Крыгеру прызначылі выключную меру пакарання ў выглядзе смяротнага пакарання (расстрэлу).
Таксама праваабаронцам стала вядома , што справа вайсковага лекара тычыцца палка Каліноўскага, а менавіта яго структурнага падраздзялення-замежнага механізаванага батальёна "Western".
Вядома, што ў Нямеччыне ў мужчыны засталося непаўналетняе дзіця. Таксама адзначаецца, што на дадзены момант няма інфармацыі, ці быў прысуд абскарджаны ці апратэставаны, і ці ўступіў ён у законную сілу.
01.08.2024 Рыка Крыгер быў вызвалены па абмене паміж Расіяй і Захадам.


