Пераследаваныя па палітычных матывахВымушаная эміграцыя

Рэгіна Мечыславаўна Лавар

Банк лістоў0Дадаць ліст у банк

Рэгіна, стваральніца Іўеўскага музея нацыянальных культур, была прызнана вінаватай у верасні 2021 года па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" за каментары, пакінутыя ў Telegram у адрас намесніка начальніка АУС Іўеўскага райвыканкама Андрэя Ярохіна і старшага інспектара Валерыя Горбача.

2 лютага 2022 года стала вядома, што яе арыштавалі на 10 сутак за парушэнне рэжыму адбыцця "хатняй хіміі". Падчас адбыцця пакарання Рэгіна аб'явіла галадоўку. Паведамлялася таксама, што яе змяшчалі ў ШІЗА.

У сакавіку 2022 года да Рэгіны больш за 25 разоў прыходзілі з праверкамі. Яна не магла атрымаць дазвол на паездку ў Ліду для пакупкі матэрыялаў для рамесніцтва і фактычна пазбавілася магчымасці працаваць. Таксама паведамлялася пра дадатковыя абмежаванні, у тым ліку забарону на наведванне касцёла і шэраг бытавых абмежаванняў.

Пасля чарговага затрымання і знаходжання ў СІЗА ў цяжкіх умовах Рэгіна была вымушана пакінуць Беларусь.

У снежні 2024 года ў рамках спецвытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне "аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу".

Прысуды

Вырак суда 16.09.2021
2 гады абмежаванні волі без накіравання, 1000 рублёў кампенсацыі.
Суд па змене рэжыму 11.12.2024
невядома (завочны суд).

Прычасныя да рэпрэсій

Уладзімір Уладзіміравіч Радзюк
Уладзімір Уладзіміравіч Радзюк
Суддзі14 сакавіка 1967
Месца:
суд Іўеўскага раёна
Тып:
Cуд першай інстанцыі
Дата:
11.12.2024
Падрабязней
Рэгіна Мечыславаўна Лавар
Родны горад:
Іўе
Дзень нараджэння:
02.08.1971
Артыкулы:
Аб'яднанні:
Творчыя людзі
Адзнакі:

Храналогія

  1. 2021
  2. 16.09.2021

    Вырак суда 16.09.2021

    2 гады абмежаванні волі без накіравання, 1000 рублёў кампенсацыі, суд Іўеўскага раёна

  3. 16.09.2021

    Змяненне статусу

    Хатняя хімія

  4. 2022
  5. 02.02.2022

    Адміністрацыйны суд

    Адміністрацыйны арышт (10 сутак)

  6. 22.04.2022

    Змяненне статусу

    Вымушаная эміграцыя

  7. 2024
  8. 11.12.2024

    Суд па змене рэжыму 11.12.2024

    невядома (завочны суд), суд Іўеўскага раёна