65-гадовы бізнесмен з Гомельскай вобласці, затрыманы за антываенныя пасланні, якія абражаюць Лукашэнку.
У савецкі час ён вучыўся ва ўкраінскім Крывым Рогу, працаваў на Мазырпрамбуды, а ў 1992 годзе разам з сябрамі заснаваў кампанію «Лотас», саўладальнікам якой з'яўляецца да гэтага часу.
Старацітараў атрымаў падзячныя лісты выканкама і праваслаўнай царквы, быў уключаны ў спісы лепшых прадпрымальнікаў Гомельскай вобласці.
10.11.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.
28 лістапада 2023 г. унесены КДБ у "спіс тэрарыстаў". 18 студзеня 2024 года Пятра прыбралі са "спісу тэрарыстаў".
У студзені 2025 года быў памілаваны.








