Павел быў затрыманы ў кастрычніку 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».
У студзені 2022 года яго асудзілі за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая прайшла ў жніўні 2020 года ў Мінску, і прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.


