Мужчыну абвінавацілі ў тым , што ён у карпаратыўным чаце адной з сацыяльных сетак буйной кампаніі грузаперавозак пакінуў каментар на беларускай мове, у якой патлумачыў, што: «наш сцяг бел-чырвона-белы»; а сённяшні назваў: «усход сонца над балотам»
Павал напісаў каментар, калі знаходзіўся ў Заходняй Еўропе падчас рэйса, пасля якога вярнуўся ў Беларусь.
Павел Дубаў з Мінска, жанаты, мае дзіця да трох гадоў.
Па падліках праваабаронцаў , выйшаў на волю летам 2024 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.


