Па матэрыялах абвінавачання, Павел Каралевіч 18 ліпеня 2021 года ў групе пад назвай "Анлайн Брэст" у сацыяльнай сетцы "Вконтакте", размясціў паведамленне, якое прынізіла гонар і годнасць Аляксандра Лукашэнкі і з'яўляецца для яго абразлівым. Таксама 11 жніўня 2021 года ў той жа суполцы размясціў яшчэ адно паведамленне абразлівага зместу.
У судзе Каралевіч вінаватым сябе прызнаў часткова, бо каментары абразлівага зместу ім былі пакінутыя ў дачыненні да канкрэтна Лукашэнкі, а не ў дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сувязі з выкананнем ім сваіх службовых абавязкаў.
Па падліках праваабаронцаў , выйшаў на волю 25 снежня 2024 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

