Паўла Амяльянава абвінавацілі ў тым , што ён 27 снежня 2020 года зрабіў рэпост публікацыі з выявай Лукашэнкі ў Telegram-канале, пад якой пакінуў абразлівыя каментары.
Таксама мужчыне паставілі ў віну тое, што ён з 20 чэрвеня 2021 года па 12 ліпеня 2022 года сістэмна ў начны час выкрадаў веласіпеды, якія захоўваліся ў шматкватэрных дамах. Бабруйчанін скраў у агульнай складанасці 27 ровараў коштам 11 000 рублёў.
Мужчына раскаяўся ў зробленым і поўнасцю прызнаў сваю віну.
18.05.2024 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда. Прысуд уступіў у сілу.


