Павел быў асуджаны за тое, што патэлефанаваў у службу 102 і выказаўся пра Лукашэнку і дзяжурнага, які прыняў званок. 9 ліпеня 2021 года пасля абвяшчэння прысуду яго ўзялі пад варту проста ў зале суда.
Падчас следстваў, пасля правядзення аператыўных дзеянняў, Паўлу вярнулі тэлефон, аднак ён яго прадаў, тым самым пазбавіўшыся ад рэчыўнага доказу. Гэта стала падставай для ўзбуджэння дадатковай крымінальнай справы па артыкуле «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да маёмасці, падвергнутай вопісу ці арышту».
Па падліках праваабаронцаў, у ліпені 2022 года Павел быў вызвалены, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
