Згодна з версіяй абвінавачання Павел са снежня 2020 года па чэрвень 2022 года ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» на сваёй старонцы размясціў публікацыі з выявамі Лукашэнкі, у якіх з выкарыстаннем у тым ліку ненарматыўнай лексікі прынізіў гонар і годнасць пацярпелага.
Ён жа ў снежні 2020 года размясціў лічбавы малюнак са спалучэннем чырвонага фону і свастыкі зялёнага колеру з арнаментам, чым здзекваўся з Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь..


