Павел быў асуджаны ў верасні 2021 года за каментар, пакінуты ў Telegram-канале "Еўрарадыё" пад паведамленнем аб смерці намесніка начальніка штаба УУС па Магілёўскай вобласці Аляксандра Петрусевіча. Па версіі абвінавачання, гэтым каментаром ён меў намер на публічную абразу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў.
У кастрычніку 2024 года адбылося судовае пасяджэнне па пытанні "замены абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу". Вынік паседжання, як і факт прысутнасці на ім Паўла, невядомы.


