Павел — жыхар Гомеля, вучыўся ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны. Актыўны гулец у квізе.
З пачаткам поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну мужчына на сваёй старонцы «УКантакце» актыўна выказваўся супраць вайны. Пазней яго старонку заблакавалі па рашэнні Генпракуратуры РФ.
Антываенныя выказванні Паўла ў сацсетках маглі стаць прычынай абвінавачання яго ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены ў верасні 2023 года.

