Экс-менеджар канала «Беларусь 2». У офісе Вольга вяла афіцыйнае справаводства, адсочвала выкананне дамоваў і г.д. яна звольнілася з Белтэлерадыёкампаніі ў верасні 2020 года, каб паспрабаваць сябе ў сферы ІТ. Аднак рашэнне супала з масавымі пратэстамі супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і беспадстаўнага гвалту сілавікоў, да пратэстаў у выглядзе забастоўкі далучыліся і многія супрацоўнікі «БТ».
Паводле наяўных звестак, 7 сакавіка адбыўся першы допыт, а яшчэ праз два дні Вользе Гладкай выставілі папярэдняе абвінавачванне за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах.


