Паводле матэрыялаў абвінавачання , Вольга Стаброўская ў 2021 годзе ў сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі” паставіла лайк і пакінула кароткі каментар, у якім экспертыза "знайшла" абразу ў адрас Аляксандра Лукашэнкі.
Вольга Стаброўская ў свой час атрымала дыплом адзінага на ўвесь былы Савецкі Саюз Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта друку і да сыходу на пенсію працавала ў Аршанскай друкарні. У апошні час у жанчыны абвастрыліся хваробы, яна мае інваліднасць трэцяй групы. Хварэе таксама і яе адзіная дачка. Яна, як і ўнук Вольгі, мае інваліднасць па слыху.


















