Актывістка і валанцёрка Вольга была затрымана ў сакавіку 2021 года. У момант затрымання да яе прымяняўся фізічны гвалт. Яна была асуджаная за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў Менску ў 2020 годзе супраць гвалту і вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, а таксама па артыкуле аб «стварэнні экстрэмісцкага фармавання ці ўдзеле ў ім».
Вольга была назіральніцай на выбарах, валантэрыла каля менскага ізалятара ў завулку Акрэсціна, а пазней — у судах. Яе некалькі разоў затрымлівалі падчас вулічных пратэстаў і штрафавалі на значныя сумы.
У верасні 2024 года Вольга была вызвалена, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.






















