Вольга была затрымана ў красавіку 2025 года і ў жніўні таго ж года прызнана вінаватай па некалькіх крымінальных артыкулах, у тым ліку «абраза прадстаўніка ўлады». Яе прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі і да выплаты буйнога штрафу.
Вызвалена 20 сакавіка 2026 года ў рамках памілавання пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла.

















