Жонка палітычнага зняволенага Арцёма Анішчука, была затрыманая 4 лістапада 2022 года. Затым яе асудзілі на 10 сутак арышту за рэпост паста з "Нашай Нівы". Пасля 10 сутак Вольга на волю не выйшла. З ёй з'явілася "пакаянае відэа", на якім яна кажа, што была падпісана на "экстрэмісцкія" каналы і рабіла з іх рэпосты. Праўладныя тэлеграм-каналы напісалі, што Анішчук "кандыдат правесці Новы год у ІЧУ, бо зафіксаваны дзясяткі рэпостаў". Таксама, паводле слоў сілавікоў, Вольга "нагнятала ўкідамі і фейкамі сітуацыю вакол пенітэнцыярнай сістэмы, закідвала дзяржорганы надуманымі скаргамі". 16 лістапада Вользе прызначылі 14 сутак арышту за рэпост з тэлеграм-канала "Люстэрка". 28 лістапада яе асудзілі яшчэ на 10 сутак арышту.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Вольга за кратамі ўжо два разы перахварэла на бранхіт, бо яна ўтрымліваецца ў нечалавечых умовах і спіць на бетоннай падлозе. У ІЧУ Магілёва, куды яе перавялі пасля ІЧУ Акрэсціна, з яе здзекуюцца і аказваецца ціск — тры разы на дзень яе прымушаюць распранацца да гала і прысядаць. У знак пратэсту супраць гэтага 28 лістапада Вольга Анішчук аб'явіла галадоўку.
08.12.2022 Вольга выйшла з ІЧУ пасля заканчэння адміністрацыйнага арышту.
