Яўгенія і Вольгу Прудніковых прызналі вінаватымі па арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Падчас аднаго з мірных сходаў яны нібыта выходзілі на праезную частку, чым перашкаджалі руху транспарту і нанеслі ўрон "Мінсктрансу". Яны знаходзяцца па-за межамі Беларусі і не прысутнічалі на судзе. Іх аб'явілі ў вышук 21 снежня 2022 года. На судзе зачытвалі іх паказанні, якія яны далі ў статусе сведкаў па іншай справе ў жніўні 2022 года. Тады яны расказвалі пра свой удзел у Маршах 16 і 30 жніўня 2020 года.
Доказамі па справе былі фатаграфіі з Facebook Вольгі Пруднікавай з Маршам, паказанні сведкаў, якія нібыта пацвердзілі "факт наяўнасці першапачатковай дамоўленасці з абвінавачанымі на сумесны ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах у цэнтральнай частцы Мінска" .
