Трансгендэрны мужчына. Пры напісанні ліста звярніце ўвагу: указвайце на канверце пашпартныя дадзеныя Алега (Вольга Аляксееўна Заяц). Працаваў рамеснікам, вырабляў бранзалеты і іншыя сувеніры, якія можна было набыць у лаўцы Свята-Елісавецінскага манастыра. Мае захворванне страўніка, а таксама праблемы з апорна-рухальным апаратам (ампутаваны пальцы на нагах).
Затрыманы 29.03.23, як мяркуецца, за ўдзел у акцыях пратэсту. У кватэры быў праведзены ператрус супрацоўнікамі КДБ. Алег спачатку знаходзіўся некалькі тыдняў у СІЗА КДБ, затым - на экспертызе ў РНПЦ псіхічнага здароўя, цяпер пераведзены ў СІЗА-1.
Раней Алег неаднаразова затрымліваўся паводле палітычных артыкулаў. Ва ўсіх выпадках у знак пратэсту Алег аб'яўляў і трымаў сухую галадоўку.

