28 снежня 2021 года Вольгу затрымалі і ўзялі пад варту. Паводле версіі абвінавачання, 6 верасня 2020 года яна ўдзельнічала ў Маршы адзінства ў Мінску: выкрыквала лозунгі і блакавала рух транспарту.
У сакавіку 2022 года Вольгу прызналі вінаватай па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», прыгаварыўшы да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Пасля агалошвання прысуду яе вызвалілі ў зале суда.


